На сессии районного Совета депутатов внесены уточнения в районный бюджет

Актуалии Власть

Удакладненне бюджэту
26 лістапада адбылася 28-я нечарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, якую правяла старшыня райсавета І. М. Новікава.
На парадак дня сесіі было вынесена некалькі пытанняў. Найперш – па ўдакладненні асобных паказчыкаў раённага бюджэту на 2012 год і ўнясенні змяненняў у рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 26 снежня 2011 года № 104 “Аб раённым бюджэце на 2012 год”.
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка паведаміла, што неабходна ўдакладніць асобныя паказчыкі раённага бюджэту на бягучы год у частцы: павелічэння даходаў на суму 2 мільярды рублёў, атрыманых за кошт міжбюджэтных трансфертаў з абласнога бюджэту; павелічэння расходаў раённага бюджэту на 2 мільярды 174 мільёны рублёў; змяншэння перавышэння даходаў раённага бюджэту над расходамі ў суме 174 мільёны рублёў.
Дэпутаты прынялі рашэнне накіраваць на зарплату і іншыя выплаты да зарплаты 1 мільярд 400 мільёнаў рублёў работнікам адукацыі, 550 мільёнаў – работнікам медыцыны, накіраваць 50 мільёнаў упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва для аплаты дзіцячага харчавання дзецям да трох год, пераразмеркаваць 174 мільёны бюджэтных унутрыгаліновых асігнаванняў.
На сесіі дэпутаты раённага Савета зацвердзілі ліміты здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў і падземных вод па Шумілінскім раёне на 2013 год, прынялі рашэнне па стаўках зямельнага падатку і падатку на нерухомасць па Шумілінскім раёне на 2013 год, унеслі змяненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 25.11.2011 года № 99 “Аб стаўках платы за арэнду паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў”.
Пасля праходжання юрыдычнай экспертызы рашэнні  будуць  размешчаны  на сайце Нацыянальнага рэестра  прававых актаў Рэспублікі Беларусь, а два апошнія будуць змешчаны і ў раённай газеце.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №95 ад 30.11.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *