Как идёт получение паспортов готовности к осенне-зимнему сезону 2025/2026 года

Главное Экономика

Ці будзе зімой у дамах цёпла?

 Лета прайшло. Нягледзячы на цёплыя дні ў пачатку верасня, восень паступова ўступае ў свае правы: ночы становяцца больш халоднымі, раніцай з’яўляюцца туманы, а сіноптыкі абяцаюць пахаладанне ўжо ў канцы тыдня. Таму падрыхтоўка за асеннезімовага перыяду ўступіла ў заключны этап: атрыманне пашпартаў гатоўнасці спажыўцоў цяпла і цеплавых крыніц.

Калі жыхары прыватных дамоў самі клапоцяцца пра цяпло ў сваіх дамах, запасы дроў, спраўнасць печак і катлоў, то жыхары шматпавярховых дамоў залежаць ад таго, як падрыхтаваліся да асенне-зімовага перыяду 2025/2026 года работнікі УП ЖКГ.

Дырэктар УП ЖКГ Шумілінскага раёна Аляксей Шпакаў паведаміў рэдакцыі, што прадпрыемства атрымала пашпарты гатоўнасці на ўсе кацельні (у арганізацыі 16 цеплакрыніц). Атрымалі і пашпарт гатоўнасці на жыллёвы фонд. Гэтаму папярэднічала вялікая падрыхтоўка: былі праведзены неабходныя рамонтныя і абслугоўваючыя работы, мадэрнізацыя і выпрабаванне цеплавых сетак. Дарэчы, як падкрэсліў кіраўнік УП ЖКГ, абслугоўваючыя работы ідуць пастаянна, у рабочым рэжыме, менавіта падтрыманне належнага стану ўсіх інжынерных сетак і абсталявання ў кацельнях, цеплавых пунктах і жылых дамах забяспечвае безаварыйнае правядзенне ацяпляльнага перыяду. Забяспечанасць палівам усіх кацельняў на пачатак ацяпляльнага перыяду складае 100%, маюцца неабходныя запасы дроў і шчапы.

Інспектар энергагазінспекцыі Віцебскага міжраённага аддзялення філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Віцебскай вобласці Валерый Строкін расказаў, што ў цэлым арганізацыі раёна падышлі адказна да падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду. Своечасова прадстаўляюцца неабходныя дакументы для атрымання пашпартаў гатоўнасці, забяспечваецца доступ для агляду абсталявання. «На сённяшні дзень 85% спажыўцоў ужо атрымалі пашпарты гатоўнасці ці падалі дакументы на іх рэгістрацыю. Разам з тым, некаторыя арганізацыі не спяшаюцца рыхтавацца да зімы, парушаюць тэрміны рэгістрацыі пашпартаў гатоўнасці, гэта, напрыклад, УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, ААТ “АграБаравінка”, КУП БАН Шумілінскага раёна», – падкрэсліў інспектар.

У аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама расказалі, што па стане на 5 верасня ў раёне з 75 спажыўцоў цеплавой энергіі пашпарты гатоўнасці атрымаў 61 (81,3%), з 35 цеплавых крыніц пашпарты гатоўнасці атрыманы 28 (80%). У цэлым падрыхтоўка ідзе ў планавым парадку, да пачатку ацяпляльнага сезона будуць гатовыя ўсе.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *