Совещание в райисполкоме – вопросы праздничные и будничные

Актуалии Президент

Новы год прыспешвае
Лічаныя дні засталіся да надыходу новага года, і за гэтыя дні трэба паспець зрабіць вельмі многае. З такой ноты пачаў учора штотыднёвую рабочую нараду ў райвыканкаме кіраўнік раёна У. П. Куранны.
Уладзімір Пятровіч акрэсліў задачы для кожнай сферы дзейнасці. Аграрыям, напрыклад, было загадана тэрмінова навесці парадак на машынных дварах, звезці салому з палёў, заняцца вывазам арганікі. У плане павышэння прадукцыйнасці вытворчасці старшынёй райвыканкама была пастаўлена задача павысіць сутачныя прывагі свіней да 700 грамаў, буйной рагатай жывёлы – да 800 грамаў. У. П. Куранны ўказаў на нізкую таварнасць малака, на нездавальняючыя тэмпы ачысткі насення шматгадовых траў.
Дадатковыя клопаты і дадатковую адказнасць нясе зімовае надвор’е. У яго вельмі жорсткія патрабаванні: па ацяпленню жылля і вытворчых памяшканняў; па асвятленні вуліц і ачыстцы дарог; па напаўненні таварнага асартыменту ў магазінах і занятках дзяцей на зімовых канікулах. Усе гэтыя пытанні былі абмеркаваны на нарадзе.
Асобная гаворка – пра святочнае ўпрыгожванне адміністрацыйных будынкаў, вуліц і дамоў. Курыраваць гэтую работу даручана намесніку старшыні райвыканкама А. П. Быкаву. Стаіць задача ўжо на гэтым тыдні ўстанавіць галоўную ёлку ў райцэнтры, упрыгожыць навагодняй ілюмінацыяй вуліцы райцэнтра і іншых населеных пунктаў.
Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкама В. В. Мядзвецкі звярнуў увагу гаспадарнікаў на неабходнасць павышанай пільнасці па захаванні дзяржаўнай маёмасці, неабходнасць паўсядзённага кантролю за работай вартаўнікоў.
Работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях хвалюе стан печак, курэнне п’яных асоб у ложку. Апошняя прывычка, паведаміў начальнік РАНС І. А. Крукаў, ледзь не каштавала жыцця маладой жанчыне, якая пражывае ў інтэрнаце ПМК-70.
Пасля нарады У. П. Куранны правёў пасяджэнне райвыканкама, на якім былі прыняты рашэнні па надзённых пытаннях.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №98 ад 11.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *