На совещании в райисполкоме

Актуалии Власть

Зіма не дае адтэрміновак
Многія пытанні на парадак дня ўчарашняй рабочай нарады ў райвыканкаме паставіла зіма, якая нікому не дае ніякіх адтэрміновак.
Таму і тон размовы на нарадзе быў адпаведны. Старшыня райвыканкама У. П. Куранны запатрабаваў арганізаваць ва ўзмоцненым рэжыме работу ДРБУ-204, УП ЖКГ, іншых арганізацый, якія адказваюць за рашэнне пытанняў жыццезабеспячэння прадпрыемстваў і насельніцтва. Асаблівую ўвагу, зазначыў Уладзімір Пятровіч, трэба скіраваць на тых, каму асабліва цяжка зімой – адзінокіх і састарэлых грамадзян. Ён абавязаў сацыяльную службу і сельвыканкамы ўзяць шэфства над такімі людзьмі.
Гэта і пытанні бяспекі людзей, пытанні Дырэктывы Прэзідэнта № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, падкрэсліў У. П. Куранны. Неспрыяльная абстаноўка склалася сёлета ў раёне па гібелі людзей на пажарах. Шумілінскі раён “праславіўся” на ўсю краіну ў сувязі з гібеллю паўтарамесячнага дзіцяці ў Мікіцісе. Гэты дзікі выпадак прымушае не толькі спецыяльныя арганізацыі, але і суседзяў, калег, знаёмых, усю грамадскасць быць уважлівымі не толькі да сваіх, але і да чужых дзяцей, не праходзіць міма нядбайнасці, п’янства, іншых негатыўных з’яў.
Трэба не на словах, а на справе займацца прафілактыкай злачыннасці, асабліва сярод падлеткаў, зазначыў кіраўнік раёна. А на сёння ў раёне яшчэ не заліты каткі, не арганізаваны па вечарах пракат лыж і канькоў, музычнае афармленне стадыёна. Гэтыя пытанні даручана зняць у бліжэйшы час.
На нарадзе былі таксама абмеркаваны вытворчыя пытанні, дадзены распараджэнні па святочнаму афармленню вуліц райцэнтра.
Пасля нарады У. П. Куранны правёў пасяджэнне райвыканкама, на якім былі прыняты рашэнні па шэрагу надзённых пытанняў.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №100 ад 18.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *