Слова на Нараджэнне Хрыстова

Актуалии Духоўнае

Шаноўныя жыхары Шуміліншчыны, дарагія браты і сёстры!
Віншую вас з вялікім светавыратавальным святам – Нараджэннем Хрыстовым! У гэты дзень мімаволі сэрца напаўняецца радасцю пра народжанага Хрыста, які прыйшоў у свет дзеля ратавання чалавецтва, дзеля таго, каб чалавек меў жыццё вечнае.

Будзем дзякаваць Богу за ўсе яго ранейшыя міласці, прасіць усясільнай дапамогі і блаславення на новае лета, каб правесці яго ў міры і збаўленні.
Мінулы год для Шуміліншчыны быў азнаменаваны радаснай падзеяй – пачаткам будаўніцтва храма свяціцеля Мікалая Цудатворца. Хочацца аддзячыць усіх за ўдзел і старанні ў гэтай святой справе.
Віншую вас, дарагія браты і сёстры, з Новым 2013 годам! Жадаю, каб год стаў для ўсіх годам шчырых міласцяў Гасподніх, няхай Гасподзь абароніць вас і даруе здароўе і дабрабыт!
Протаіерэй Феадор ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Святочныя богаслужэнні пройдуць у Храме Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна, вул. Сіпко, 52):
6 студзеня – навячэра Нараджэння Хрыстова, пачатак службы ў 18.00;
7 студзеня – Божая літургія, пачатак службы ў 9.00.

Надрукавана ў №1 ад 4.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *