Галоўнае – нарошчваць аб’ёмы
На базе Шумілінскага лясгаса прайшло выязное пасяджэнне калегіі Віцебскага ДВЛГА пад кіраўніцтвам дырэктара аб’яднання Юрыя Ліпскага і з удзелам дырэктараў лясгасаў Віцебшчыны.
Адкрываючы мерапрыемства, Юрый Ліпскі адзначыў, што выязныя пасяджэнні калегіі паказалі сваю эфектыўнасць. Гэта добрая магчымасць прааналізаваць работу, вызначыць яе эфектыўнасць і разам знайсці шляхі вырашэння праблемных пытанняў.
Пра асноўныя паказчыкі за 9 месяцаў далажыў дырэктар Шумілінскага лясгаса Віталь Судакоў, пасля чаго ўдзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з работай вытворчага дрэваапрацоўчага цэха «Шуміліна», наведалі станцыю пагрузкі вагонаў у Шуміліне.
Грунтоўны дыялог адбыўся ў пастаянным лясным гадавальніку ў Полцеве. Галоўны ляснічы лясгаса Яўген Верамейчык і начальнік гадавальніка Уладзімір Арлоў расказалі пра арганізацыю работы і планы развіцця.
Далей на шляху – Шумілінскае і Обальскае лясніцтвы.
Завяршылася мерапрыемства пленарным пасяджэннем, дзе былі разгледжаны выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 9 месяцаў, іншыя актуальныя пытанні. Галоўнае ў рабоце лясгаса – нарошчваць аб’ёмы. Толькі так можна гаварыць пра эфектыўную работу.
Аляксандр ШЭДЗЬКО







