«Курс на далейшае развіццё краіны»
Яўген ДЗЯТЛОЎСКІ, дырэктар СУП «Лаўжанскае», дэлегат Усебеларускага народнага сходу:
– Быць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу – для мяне вельмі ганарова і адказна. Ганаруся тым, што ў ліку дэлегатаў ад Шумілінскага раёна пабываў у Мінску ў красавіку мінулага года на першым пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, дзе вырашаліся важнейшыя пытанні развіцця нашай Беларусі. Там былі зацверджаны Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь. За гэтыя стратэгічна важныя дакументы галасаваў асабіста.Крыху менш за месяц застаецца да пачатку другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. На сходзе 18-19 снежня будзе зацвярджацца праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Упэўнены, што Усебеларускі народны сход стане важнай падзеяй і вызначыць далейшы шлях развіцця Беларусі. Для мяне асабіста важна, каб гэты курс адпавядаў інтарэсам кожнага жыхара краіны і быў накіраваны на рост дабрабыту і паляпшэнне ўзроўню жыцця людзей.

