Восем вучняў прадставяць раён на абласной прадметнай алімпіядзе
Каб выявіць здольных і таленавітых вучняў, дапамагчы ім раскрыць свае здольнасці, штогод у Беларусі праводзіцца рэспубліканская алімпіяда па школьных прадметах.
Яна праходзіць у чатыры этапы – школьны, раённы, абласны, рэспубліканскі. Сёлета на другім (раённым) этапе 64 вучні з 8 школ раёна паказвалі свае веды па 12 школьных прадметах. Як расказала метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Надзея Каротчанка, па выніках алімпіяды вучні атрымалі 36 дыпломаў: першай ступені – 7, другой ступені – 13, трэцяй – 16.
23 дыпломы на раённай алімпіядзе заваявалі вучні СШ №1 г. п. Шуміліна (4 – першай ступені, 8 – другой ступені, 11 – трэцяй ступені), 6 дыпломаў у вучняў СШ №2 г. п. Шуміліна (1 – першай ступені, 3 – другой ступені, 2 – трэцяй ступені), 4 дыпломы ў вучняў Обальскай СШ (2 – першай ступені, па аднаму дыплому другой і трэцяй ступеняў). У Мікіціхінскай СШ адзін дыплом другой ступені, у Кардонскай СШ і Слабадской БШ па аднаму дыплому трэцяй ступені.
Пяць вучняў заваявалі па два дыпломы. Гэта дзесяцікласніцы СШ №1 Яўгенія Кісялевіч (дыплом першай ступені па рускай мове і літаратуры і дыплом трэцяй ступені па англійскай мове) і Елізавета Паўлючэнка (дыплом другой ступені па рускай мове і літаратуры і дыплом трэцяй ступені па біялогіі), дзесяцікласніца СШ №2 Яўгенія Васёха (дыплом другой ступені па рускай мове і літаратуры і дыплом трэцяй ступені па беларускай мове і літаратуры), адзінаццацікласніца СШ №1 Кацярына Волкава (дыпломы другой ступені па рускай мове і літаратуры і па беларускай мове і літаратуры), дзевяцікласніца СШ №1 Ксенія Васьковіч (дыпломы трэцяй ступені па беларускай мове і літаратуры і па рускай мове і літаратуры).
Трое педагогаў падрыхтавалі па тры і больш прызёраў раённага этапа алімпіяды. Святлана Кучмарова (настаўнік біялогіі СШ №1) падрыхтавала аднаго дыпламанта першай ступені, аднаго – другой і двух – трэцяй ступені. У Алы Навуменка (настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №2) тры дыпламанты – па адным у кожнай ступені, у Галіны Масюковай (настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №1) таксама тры дыпламанты – адзін другой ступені і два трэцяй ступені.
Па выніках другога (раённага) этапа 8 вучняў раёна (пяць з СШ №1, два з СШ №2 і адзін з Обальскай СШ) будуць прадстаўляць Шуміліншчыну на трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды.
Аляксандр ШЭДЗЬКО

