«Зорка загаданых жаданняў»
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у выставе-конкурсе творчых кампазіцый «Зорка загаданых жаданняў».
Навагодняя зорка на верхавіне елкі – гэта сімвал мары і надзеі. У яе святле жыве чаканне цуду, якое сагравае ў самыя цёмныя зімовыя ночы.
Асноўная ўмова конкурсу – прадставіць на выставу творчую кампазіцыю, асновай якой будзе з’яўляцца зорка.
Работы прымаюцца ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі да 19 снежня (г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 14а, тэлефон для даведак 5-84-02).
Па выніках конкурсу будуць вызначаны пераможцы.

