Ученики из Шумилинской СШ №2 провели калядки в семейном детском доме

Образование Общество

З надзеяй на цуд
Большасць з нас шчыра, з вялікай павагай да традыцый адносіцца да такіх святаў, як Каляды і Новы год. Калядныя і навагоднія святы ў нас асацыіруюцца з Дзедам Марозам і Снягуркай, з гаданнем у калядную ноч і, канешне ж, з надзеяй на цуд.
Вучні Шумілінскай сярэдняй школы № 2 вельмі пастараліся, каб сустрэць новы 2013 год  у прыгожай, у нечым нават казачнай, школе. Былі ўпрыгожаны вокны, сцены і памяшканні рознакаляровымі гірляндамі, цікавымі малюнкамі, сняжынкамі. Вядома ж, не маглі мы забыць і пра нашых дзяцей, якія,  на жаль, засталіся без цёплай апекі бацькоў у гэтыя святочныя дні. Таму настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ала Анатольеўна  Навуменка разам з бацькамі  і вучнямі падрыхтавалася да  наведвання дзіцячага дому сямейнага тыпу.  Было вырашана разыграць каляднае прадстаўленне. Былі  тут і каза, і мядзведзь, і іншая казачная жывёла. Дзеці з вялікім натхненнем прымалі ўдзел у святочных конкурсах, і на пытанне, хто ім спадабаўся больш за ўсіх, у адзін голас адказалі: “Дзед Антось і каза”.
Падчас мерапрыемства гучала калядная музыка, навагоднія песні, вадзіліся карагоды разам з Дзедам Марозам. Кожны з нас у гэты час забыўся на ўсе дамашнія клопаты і непрыемнасці. І цяпер мы з ўпэўненасцю можам сказаць, што свята  прынесла задавальненне не толькі дзецям, але і дарослым.
П. ГУСАКОЎ, настаўнік гісторыі Шумілінскай СШ №2.
Надрукавана ў №4 ад 15.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *