Дзед Мароз, усмешкі і добрыя сэрцы
Па-сапраўднаму навагодняя атмасфера адчувалася ў актавай зале СШ № 1 г. п. Шуміліна падчас ранішніка «Аперацыя Дзеда Мароза і іншыя навагоднія прыгоды»: святочны антураж, прыбраная ёлка, шматлікія казачныя персанажы, шмат усмешак.
Арганізатары ранішніка – вучні і педагогі СШ № 1 – вельмі стараліся, каб свята для асаблівых дзетак раёна было вясёлым і незабыўным: падрыхтавалі забаўляльную праграму з конкурсамі, зала, ніхто з дзетак не застаўся без навагодняга падарунгадкамі і гульнямі. Дзеці спявалі, вадзілі карагоды, сустракалі Дзеда Мароза і Снягурку. Асаблівую весялосць дадалі казачныя персанажы: харызматычныя Кікімара, Баба Яга і Лясун, добрыя Гномікі.
Ранішнік прайшоў весела – спонсарам выступіла ТАА «Альянспластрэсурс». Дзеці, якія наведваюць цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, атрымалі яшчэ і падарункі ад райкама ГА БРСМ.
Дзеці на ранішніку адчувалі сябе шчаслівымі – значыць, свята ўдалося. Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» і накіравана на тое, каб падарыць хлопчыкам і дзяўчынкам радасць і станоўчыя эмоцыі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.

