Шумилинская демография: итоги декабря

Актуалии Край шумілінскі

Нараджэнні
У снежні мінулага года ў раёне нарадзілася 15 дзетак –  8 дзяўчынак  і 7 хлопчыкаў. Сямёра дзяцей з’явіліся на свет у Шуміліне. На тэрыторыі Дабейскага сельсавета нарадзілася трое дзетак, у Лаўжанскім, Мікалаёўскім, Обальскім, Светласельскім і Сіроцінскім – па аднаму. У Мішневіцкім і Каўлякоўскім сельсаветах не зарэгістравана ў снежні ніводнага нованароджанага.
16 шлюбаў  у снежні
Апошні месяц мінулага года стаў багацей на шлюбы, чым снежань 2011-га. 16 шлюбаў (гэта роўна ў 2 разы больш, чым у снежні 2011 г.) было зарэгістравана на Шуміліншчыне. Пераважная большасць маладажонаў – 11 пар – пажадалі аформіць свае шлюбныя адносіны ў аддзеле загс райвыканкама. 2 шлюбы былі зарэгістраваны ў Лаўжанскім сельвыканкаме, па аднаму – у Мікалаёўскім, Мішневіцкім і Светласельскім сельвыканкамах.
Разводы
У снежні  суд Шумілінскага раёна разгледзеў 3 справы аб скасаванні шлюбу.  Ва ўсіх разведзеных сем’ях ёсць дзеці.  Ва ўсіх  выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.  Яшчэ  19 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
Пазбаўленні бацькоўскіх правоў
У мінулым месяцы судовым рашэннем была пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да  сваёй адзінаццацігадовай дачкі грамадзянка Макарэвіч са Слабады.
Страты
У снежні мінулага года ў раёне пайшоў з жыцця 31  чалавек, у тым ліку 7 з іх – працаздольнага ўзросту. 13  памерлых – жыхары Шуміліна, 18 – з вёсак раёна. 13 чалавек пайшлі з жыцця па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту, 10 – ад старасці, 4 – ад анкалагічных захворванняў.
У снежні ў раёне адбыліся тры пажары, урон ад якіх склаў 4 мільёны рублёў. Агнём пашкоджаны пакой ў кватэры, згарэў жылы дом у Грабянцах.  Прычыны пажараў – курэнне ў нецвярозым выглядзе, падпал, няправільная эксплуатацыя пячнога ацяплення. Выратаваны дзве гаспадарчыя пабудовы на суму 10 мільёнаў рублёў.
Дарожна-транспартных здарэнняў у снежні не зарэгістравана.
Надрукавана ў №6 ад 22.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *