Школьная жизнь: 5 новостей из Обольской школы

Актуалии Новости Образование

5 вестак з Обальскай школы
Валанцёры
У суботу 4 верасня валанцёры школы працавалі на добраўпарадкаванні тэрыторыі Свята-Ануфрыеўскай царквы. Звыш сарака вучняў з пятага па адзінаццаты клас далучыліся да высакароднай справы.
Падарожжы
Дзякуючы трывалым стасункам, якія ўсталяваліся паміж Обальскай СШ і расійскім грамадскім аб’яднаннем “Рускае грамадства”, вучаніцы 9 класа Яўгенія Мамыка і Анастасія Наважылава летам падарожнічалі па “Залатому кальцу Расіі”. На гэтым тыдні дзяўчаты былі ў цэнтры ўвагі на арганізаванай у школе прэс-канферэнцыі, на якой яны дзяліліся ўражаннямі пасля экскурсіі па Расіі.
Выстава
У школе адкрылася выстава “Час анёлаў”, на якой прадастаўлены рэпрадукцыі сучасных расійскіх мастакоў, карціны віцебскай мастачкі Таццяны Грабавік, а таксама працы настаўнікаў выяўленчага мастацтва Віцебскай вобласці. Выстава арганізавана групай настаўнікаў культурна-інфармацыйнага цэнтра “Скарбы свету” горада Віцебска. Мерапрыемства арганізавана ў пад-трымку падпісанага дагавору паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і праваслаўнай царквой аб супрацоўніцтве.
Міласэрнасць
На мінулым тыдні мясцовыя жыхары прынеслі з балота ў школу знясіленага арла. Па фотаздымках кандыдат біялагічных навук старшыня ГА АПБ Уладзімір Іваноўскі вызначыў, што гэта арол-васаед. Пакуль акрыяе, птушка будзе знаходзіцца ў школе.
Бісер
Цікавы занятак знайшлі обальскія дзяўчынкі Елізавета Суворава, Вікторыя Кандраценка і Анастасія Гайковіч. Яны захапіліся пляценнем з бісеру. Улетку дзяўчаты прыходзілі ў школу, каб вырабляць дзівосы з гэтага матэрыялу. Хутка да іх пацягнуліся і сяброўкі. Сёння Обальскую школу ўпрыгожылі вырабы з бісеру. У школе адкрываецца гурток па бісерапляценні.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Опубликовано в №70 от 10.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *