Координационный совет по контролю за выполнением Декрета №18

Общество Президент

Каардынацыйны савет: аб’яднаць у агульнай справе
Каардынацыйны савет Шумілінскага райвыканкама па кантролю за выкананнем Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 збіраецца на свае планавыя пасяджэнні штомесяц. Мэта – аб’яднаць усіх зацікаўленых па рэалізацыі патрабаванняў дэкрэта, павысіць эфектыўнасць работы ў дадзеным накірунку. Таму ў складзе савета – начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, прадстаўнік праваахоўных органаў, кіраўнікі некаторых раённых службаў,  работнікі райвыканкама.
На першае ў гэтым годзе пася-джэнне быў вынесены даволі аб’ёмны пакет пытанняў, былі запрошаны прадстаўнікі некаторых прадпрыемстваў і арганізацый раёна, абавязаныя асобы. Старшыня савета намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў пачаў работу з разгляду выканання рашэння каардынацыйнага савета, прынятага ў снежні мінулага года. Таксама была прааналізавана работа з абавязанымі асобамі.
Анатоль Мікалаевіч адзначыў, што ў раёне 111 абавязаных асоб, у тым ліку 89 павінны вяртаць грошы ў бюджэт нашага раёна. Пакуль што абавязаныя асобы вяртаюць у бюджэт 55,1% неабходных сродкаў. У мінулым годзе колькасць прагулаў паступова змяншалася. Але апошні месяц 2012 года і пачатак студзеня  станоўчую тэндэнцыю парушылі: узраслі прагулы, праблемы і з вяртаннем грошай. 22 чалавекі наогул не плацяць, бо не працуюць. У такой сітуацыі неабходна ўзмацніць работу міліцыі па кантролю за абавязанымі, а таксама на прадпрыемствах, дзе яны працуюць. Былі агучаны прозвішчы асобных “рэкардсменаў” і колькасць іх прагулаў.
Адну з такіх асоб, якая за мінулы год здзейсніла 170 прагулаў (пры гадавой норме адпрацоўкі на шасцідзённы працоўны тыдзень – 305 дзён), запрасілі на пасяджэнне савета. Але ніякага тлумачэння сваім паводзінам за выключэннем “пайшла ў загул” яна не знайшла. Ды і не магла знайсці. У адносінах да яе савет рэкамендаваў падрыхтаваць дакументы ў суд.
Былі запрошаны на савет і прадстаўнікі арганізацый, якія парушаюць патрабаванні Дэкрэта №18 і несвоечасова інфармуюць РАУС, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама пра прагулы абавязаных асоб, не кантралююць іх месцазнаходжанне. Былі заслуханы і прыняты іх тлумачэнні. Прадстаўнік РАУС А. М. Казлоў нагадаў прысутным, што адзін з кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, які сістэматычна парушаў гэтыя патрабаванні,  па рашэнні суда прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці (штраф у 400 тысяч рублёў).
З інфармацыяй “Аб стане жылых памяшканняў, замацаваных за непаўналетнімі дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, што засталіся без апекі бацькоў” выступіла юрыст УП ЖКГ Ю. А. Харкевіч. Былі абмеркаваны складанасці, які ўзнікаюць са здачай пустуючых кватэр у паднаём на час адсутнасці непаўналетніх, каб за гэты кошт кампенсаваць дзяржаўныя выдаткі на ўтрыманне дзяцей. Запатрабавана падрыхтаваць разгорнутую інфармацыю па кожнаму жылому памяшканню, ягонаму стану, варыянтах выкарыстання.
Па ходу ўзнікла і яшчэ адно пытанне. Тры маладыя асобы, сіроты, якія прыйшлі з дзіцячых дамоў у раён, атрымалі сацыяльныя кватэры ў новым доме. Дык ад іх стогнуць усе суседзі – разбэшчанасць, гулянкі, шум. І новыя кватэры прыведзены ўжо ў непрывабны выгляд. Паўстае пытанне аб высяленні, але ўжо без права атрымаць льготнае жыллё.
Быў зацверджаны план работы каардынацыйнага савета на першае паўгоддзе 2013 года.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №6 ад 22.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *