Слободские школьники победили в районных соревнованиях “Защитник Отечества”

Образование Спорт, туризм

“Абаронца Айчыны”
На мінулым тыдні ў райцэнтры прайшлі раённыя спаборніцтвы па зімоваму мнагабор’ю “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў прызыўнога і дапрызыўнога ўзросту. Падобныя спаборніцтвы праходзяць у трэці раз і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод хлопцаў, яны з’яўляюцца своеасаблівай справаздачай вучняў і настаўнікаў фізкультуры.
Першы этап – стральба з пнеўматычнай зброі. На жаль, добрымі вынікамі тут не пахваліўся ніхто. У большасці школ няма сучаснага арсеналу – пнеўматычнай зброі і куль, адсюль выцякае і незайздросны вынік.
Наступны этап — падцягванне.  Вучні павінны паказаць сваю агульнафізічную падрыхтоўку. На гэтым этапе – годныя вынікі, больш за ўсіх (32 разы) падцягнуўся Аляксей Пашкевіч з СШ №1.
Галоўны старт на мнагабор’і – лыжныя гонкі. Арганізатары зноў абралі месцам правядзення лыжных гонак прафе-сійную біятлонную трасу, якая знаходзіцца ў сасонніку ў Светласельскім. Доўгія спускі, крутыя пад’ёмы. На такой дыстанцыі адразу бачна, хто рыхтаваўся, а хто першы раз стаў на лыжы. Трэба адзначыць, што настаўнікі ўлічылі мінулагоднія ўрокі трасы і сёлета больш пільна падышлі да лыжнай падрыхтоўкі сваіх выхаванцаў.
Па выніках усіх стартаў  у камандным заліку перамагла Слабадская школа (настаўнік фізкультуры У. А. Кучко), другое месца ў раённай гімназіі (С. П. Вашадок), трэцяе ў Лаўжанскай школы (Ю. М. Мясаедаў).
У асабістым заліку сярод малодшых вучняў прызавая тройка наступная: першае месца – Уладзіслаў Марудаў (СШ №1), другое – Аляксей Ляўданскі (раённая гімназія), трэцяе – Ілья Гусакоў (Слабадская школа). У старэйшым узросце перамога засталася за Раманам Вячыным (Слабадская школа), другое месца ў Эльдара Семчанкі (Мішневіцкая школа), трэцяе – ва Ула-дзіслава Арлова (Мікіціхінская СШ).
Па выніках спаборніцтваў сфарміравана зборная раёна, якая будзе абараняць гонар Шуміліншчыны на абласных спаборніцтвах “Абаронца Айчыны”.
Надрукавана ў №7 ад 25.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *