«Золотая шайба». Новый сезон открыт

Здоровые города и посёлки Спорт, туризм

«ЗАЛАТАЯ  ШАЙБА»: новы  сезон  адкрыты

На хакейнай пляцоўцы на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшоў першы (раённы) этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На лёд выйшлі дзве каманды – з шумілінскіх СШ № 1 і СШ № 2. Хакеісты займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах РЦДіМ «Юныя хакеісты», трэніруе іх Уладзіслаў Траццякоў.

Тры таймы па 15 хвілін падарылі яркую барацьбу і толькі станоўчыя эмоцыі. З лікам 15:9 перамагла каманда СШ № 2. Лепшым бамбардзірам стаў Данііл Трашкоў з каманды-пераможцы, на яго рахунку 6 забітых шайб.

У пачатку лютага шумілінскія хакеісты выступяць на другім (абласным) этапе «Залатой шайбы».Толькі б зіма не падвяла!

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *