Народные обряды и обычаи вспомнили в Лежнёвской детский сад-начальной школе Шумилинского района

Культура Образование

І прыйшла Каляда ў Ляжні
Нашы дзяды памятаюць, як студзеньскімі вечарамі ў вясковых хатах чакалі калядоўшчыкаў. І яны прыходзілі. Вясёлыя, гарэзлівыя, апранутыя ў касцюмы казачных герояў.
Гэтая традыцыя не забываецца і зараз. У прыватнасці, у нашай Ляжнёўскай садзе-пачатковай школе ў мінулую суботу было праведзена свята “Ах, Каляда, Каляда”.
Усе дзеці з вялікай цікавасцю рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства. І яно ўдалося. Галоўнай гераіняй на свяце была Каза. Казачныя героі весялілі ўсіх песнямі, танцамі, вершамі. А напрыканцы ўсіх чакаў святочны стол з рознымі прысмакамі: дранікі, скваркі, бліны, дамашнія духмяныя каўбаскі і салодкая гарбата з цукеркамі. А колькі ўражанняў атрымалі дзеці! З захапленнем расказвалі пра гэта мерапрыемства бацькам, сябрам.
Ад імя ўсіх ляжнёўскіх бацькоў хочацца выказаць вялікі дзякуй настаўніцы Г. М. Бараноўскай, якая падрыхтавала і правяла такое свята. Мы, бацькі, вельмі ўдзячныя школе за выхаванне ў нашых дзяцей любові да народных традыцый і да роднай Бацькаўшчыны.
Удзячныя бацькі А. Л. ЕРМАКОВІЧ, Л. В. ВАРАНКОВА, А. І. РАБЧАЕВА.
Надрукавана ў №7 ад 25.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *