Итоги 2012 года: в Шумилинском райoне – 38 пожаров и семь жертв

Безопасность Общество

38 пажараў і сем  жыццяў
У мінулым годзе ў нашым раёне адбылося 38 пажараў, урон ад якіх склаў 266,4 мільёна рублёў.  На пажарах загінулі сем чалавек. Агнём знішчана дзве адзінкі тэхнікі, шэсць жылых дамоў і восем надворных пабудоў, пашкоджана 13 жылых дамоў і 8 гаспадарчых пабудоў.
Работнікамі пажарнай службы раёна выратавана на пажарах сем чалавек і 67 пабудоў,  матэрыяльных каштоўнасцяў больш як на 506 мільёнаў рублёў.
Як сведчыць аналіз, асноўнымі прычынамі пажараў з’явіліся:
неасцярожнае абыходжанне з агнём – 22 пажары, парушэнне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі печак і дымаходаў – 8 пажараў,  наўмысны падпал – 3 пажары, парушэнне правілаў бяспекі пры эксплуатацыі электрабытавых прыбораў і электрасетак –  2 і 3 пажары адпаведна.
Дзесяць пажараў адбылося на тэрыторыі Шуміліна (загінулі тры чалавекі), восем – на тэрыторыі Светласельскага сельсавета (загінуў адзін чалавек), шэсць – у Лаўжанскім сельсавеце (загінуў адзін чалавек), пяць – у Мікалаёўскім, чатыры – у Мішневіцкім (загінуў адзін чалавек), тры – у Обальскім, два – у Дабейскім (загінуў адзін чалавек). На тэрыторыі Каўлякоўскага і Сіроцінскага сельсаветаў у мінулым годзе пажары не зарэгістраваны.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС.
Надрукавана ў №8 ад 29.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *