Акция «За безопасность вместе!» проходит в Шумилинском районе

Безопасность Общество

«Пажары здараюцца з-за дробязей»

Вясна – час не толькі абнаўлення прыроды,  але і павышанай увагі да пытанняў бяспекі. Менавіта ў гэты перыяд важна нагадаць людзям правілы, якія дапамогуць засцерагчы іх жыллё і жыццё. Гэта прадугледжвае рэспубліканская прафілактычная акцыя «За бяспеку разам», задачы якой рэалізуюць у тым ліку і назіральныя камісіі.

Адна з іх на гэтым тыдні наведала населеныя пункты Каўлякоўскага сельсавета. У склад камісіі ўвайшлі старшыня Каўлякоўскага сельсавета Віктар Калыхан, прадстаўнікі РАНС, Раёна газазабеспячэння, ТЦСАН і раённага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт». Галоўная мэта – не проста пракантраляваць, а рэальна дапамагчы і папярэдзіць надзвычайную сітуацыю.

Пад асаблівы кантроль трапілі тыя катэгорыі грамадзян, якія найбольш уразлівыя перад тварам небяспекі. У першую чаргу ўвага надавалася домаўладанням, дзе пражываюць адзінокія і адзінокія пражываючыя, людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Не абышлі бокам і грамадзян, схільных да злоўжывання спіртнымі напоямі, паколькі іх лад жыцця нярэдка спалучаны з грэбаваннем элементарнымі правіламі бяспекі.

 «Наша задача – зрабіць усё магчымае, каб людзі адчувалі сябе ў бяспецы. Мы павінны не проста паказваць на недахопы, а дапамагаць іх выпраўляць», – адзначыў старшыня сельсавета Віктар Калыхан.

Начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 Яўген Баравікоў асаблівую ўвагу надаваў тэхнічнаму стану жылля. Пад яго пільны нагляд трапілі печы: правяраліся спраўнасць дымаходаў, адсутнасць расколін і іншых пашкоджанняў, якія маглі ўзнікнуць пасля зімы.

У вёсцы Полькавічы ў доме адзінока пражываючага грамадзяніна пры аглядзе печы выявілі трэшчыны, праз якія маглі прабівацца іскры. Яшчэ ў адным доме ў пакоі звісала аголеная электраправодка, скручаная проста так, – гэта без ізаляцыі – гаспадар сам «адрамантаваў» яе ізалентай. Гаспадарам вызначылі канкрэтныя тэрміны на ліквідацыю недахопаў.

«Вельмі часта пажары здараюцца з-за дробязей, якія можна было своечасова заўважыць і выправіць. Таму мы і праводзім такія рэйды, каб папярэдзіць бяду», – зазначыў Яўген.

Асаблівая ўвага – аўтаномным пажарным апавяшчальнікам. На жаль, некаторыя забываюць своечасова памяняць элемент сілкавання. «Апавяшчальнік патрабуе перыядычнай замены «Кроны», – зрабіў заўвагу гаспадыні з Гаравых Яўген Баравікоў. – ў першую чаргу ваша бяспека».

Прадстаўнік Беларускага добраахвотнага супрацьпажарнага таварыства сумесна з Яўгенам Баравіковым ўстанавілі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў Крывым Сяле ў дамах тых, хто найбольш меў у гэтым патрэбу.

Рэйд – гэта не толькі праверка, але і магчымасць пагутарыць з людзьмі і даць параду. Вяскоўцам нагадалі, чаму нельга пакідаць без нагляду распаленую печ і куды тэлефанаваць у выпадку небяспекі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *