Всем обществом — на защиту от домашнего насилия!

Безопасность Закон Общество Происшествия

«Прыязджайце, а то ён мяне заб’е!»

– Дапамажыце, уратуйце! – на днях жыхарка райцэнтра ў роспачы патэлефанавала ў дзяжурную часць РАУС і расказала, што да яе прыйшоў былы сужыцель, стукаецца ў дзверы і вокны, пагражае іх выбіць. Група хуткага рэагавання РАУС выехала на месца выкліку, дэбашыр быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання да суда.

«Насілле – гэта мэтанакіраваны эмацыянальны або сілавы прымус аднаго чалавека над іншым супраць згоды, волі і інтарэсаў пацярпелага. Летась у раёне было выяўлена дзесяць злачынстваў у сферы дамашняга насілля, гэта на чатыры больш, чым у 2024 годзе, – расказаў начальнік РАУС Леанід Навіцкі. – Сем выпадкаў – гэта справы прэвентыўнай накіраванасці (лёгкія цялесныя пашкоджанні, катаванні, пагрозы забойствам). Судом разгледжаны 202 адміністрацыйныя правапарушэнні (на 34 больш, чым за папярэдні год) за дамашняе насілле. Дэбашырам вынесена 186 ахоўных прадпісанняў. Насілле адбываецца паміж людзьмі, якія знаходзяцца ў блізкіх ці сваяцкіх адносінах – паміж мужам і жонкай, былымі сужыцелямі, бацькамі і дзецьмі. У гэтым годзе ў РАУС зарэгістравана 36 адміністрацыйных правапарушэнняў у сферы дамашняга насілля, прыменена 29 ахоўных прадпісанняў. У пераважнай большасці насілле здзяйснялі мужчыны ў нецвярозым стане ў адносінах да сваіх жонак ці сужыцелек».

Што пагражае за насілле?

За насілле можа пагражаць як адміністрацыйная адказнасць, так і крымінальная, а таксама спецыяльныя меры прафілактыкі. Адміністрацыйная адказнасць (штраф у памеры да 30 БВ або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт) наступае за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, іншыя дзеянні насілля або парушэнне ахоўнага прадпісання.

Калі насілле носіць сістэматычны характар або прычынена шкода здароўю, наступае крымінальная адказнасць. Максімальнае пакаранне за наўмыснае пашкоджанне лёгкага цялеснага пашкоджання – папраўчыя работы да аднаго года або арышт да трох месяцаў.

За наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання пагражае абмежаванне волі да трох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Калі нанесена цяжкае цялеснае пашкоджанне пры перавышэнні мяжы неабходнай абароны, то вінаваты рызыкуе атрымаць абмежаванне волі да двух гадоў.

За катаванне (наўмыснае прычыненне працяглай болі або мук спосабамі, якія выклікаюць фізічныя і псіхічныя пакуты) пагражае абмежаванне волі да трох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

За пагрозу забойствам пагражаюць папраўчыя работы да аднаго года або арышт да шасці месяцаў.

Пра ўсе выпадкі сямейнага насілля трэба паведамляць участковаму інспектару міліцыі або па тэл. 102.

Людміла ЗУЙКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *