Как заказать дрова онлайн

Главное Новости Общество Экономика


Дровы – анлайн

У Шумілінскім раёне дровы цяпер можна заказаць анлайн: падрыхтавалі пакрокавую інструкцыю


З 1 кастрычніка ў Беларусі пачаў працаваць сэрвіс анлайн-заказу дроў. Цяпер жыхары раёна могуць набыць паліва, не выходзячы з дому. Заяўкі прымаюцца праз Telegram-бот DROVA_BY, на сайце drova.belgosles.by, а таксама непасрэдна на афіцыйным сайце Шумілінскага лясгаса (https://shumilles.by/) у раздзеле « Оформление заявки на онлайн дрова».

Як расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Шумілінскага лясгаса Людміла Доктарава, новы сэрвіс значна спрашчае працэс набыцця дроў для жыхароў:

– Калі раней людзям даводзілася ехаць у лясніцтва, траціць час на чэргі і афармленне, то цяпер дастаткова зайсці на сайт або скарыстацца тэлеграм-ботам – і заяўка будзе прынята і выканана. Мы бачым, што попыт на дровы расце, і стараемся зрабіць гэты працэс максімальна зручным. Сэрвіс дазваляе аформіць заяўку ў любы час сутак, а статус яе выканання можна адсочваць анлайн – гэта здымае шмат пытанняў, якія ўзнікалі раней.

Як заказаць дровы: пакрокавая інструкцыя

Для афармлення заяўкі на сайце спатрэбіцца некалькі хвілін. Вось паслядоўнасць дзеянняў:

1. Перайдзіце на сайт https://shumilles.by або прайдзіце па спасылцы на сэрвіс https://drova.belgosles.by/. Выберыце ўкладку «Оформление заявки на онлайн дрова».

2. Пазначце параметры заказу. Абярыце пароду драўніны (хвойныя, мягкалісцевыя, цвёрдалісцевыя або змяшаныя), неабходны аб’ём і спосаб атрымання – самавываз або дастаўка па адрасе.

3. Выберыце месца атрымання. Спачатку выберыце вобласць, затым са спісу – Шумілінскі лясгас. Пры жаданні можна ўказаць канкрэтнае лясніцтва, але гэта неабавязкова.

4. Увядзіце асабістыя даныя. На першым кроку трэба ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку і кантактны тэлефон.

5. Пасля апрацоўкі заяўкі вам прыйдзе рахунак, які можна аплаціць у любым пункце банкаўскага абслугоўвання або анлайн. Можна аплаціць праз АРІП.

Што важна ведаць

Абмежаванні па аб’ёме. Пры дастаўцы сіламі лясгаса мінімальны аб’ём заказа складае ад 5 да 20 кубаметраў. Пры самавывазе можна заказаць **да 20 кубаметраў, мінімальнага парогу няма.

Тэрмін разгляду. Заяўка разглядаецца на працягу двух дзён. Пасля гэтага з заяўнікам звяжуцца для ўзгаднення даты і часу дастаўкі або самавывазу.

Для кансультацый па набыцці гатовых дроў у Шумілінскім лясгасе можна патэлефанаваць па нумары 5-16-14.

Традыцыйныя спосабы таксама застаюцца даступнымі. Па-ранейшаму можна звярнуцца непасрэдна ў лясніцтва для афармлення заказа, а таксама скарыстацца паслугай саманарыхтоўкі на выдзеленых участках.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *