У чым жаночае шчасце? Што хвалюе ў пытаннях мацярынства, сям’і, выхавання дзяцей? Гэтыя тэмы абмяркоўваліся на маладзёжным жаночым форуме «Формула жаночага шчасця». Мерапрыемства пад эгідай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» прайшло ўпершыню і аб’яднала каля двухсот прадстаўніц прыгожай паловы з розных сфер дзейнасці.
Наш раён на форуме прадстаўлялі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Полацкая, намеснік дырэктара ТАА «ВЕЖА» Таццяна Мончык, спецыяліст па кадрах Шумілінскага вытворчага цэха ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» Таццяна Яўсеева, кіраўнік фізічнай культуры Мікіціхінскага дзіцячага сада Сабіна Салахава.
«Форум прайшоў цікава і пазнавальна, – падзялілася ўражаннямі Таццяна Мончык. – Перад намі выступілі намеснік старшыні аблвыканкама Аляксей Гуйда і старшыня абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Марына Навіцкая. Потым гаварылі пра ўмацаванне і захаванне жаночага здароўя, развіццё лідарскіх якасцей, як знайсці баланс паміж кар’ерай і асабістым жыццём. Мерапрыемства пакінула ў кожнай удзельніцы адчуванне сваёй унікальнасці, сілы, упэўненасці ў тым, што быць жанчынай – гэта значыць быць мудрай, любячай і шчаслівай. У аснова ляжаць каханне і традыцыйныя сямейныя каштоўнасці».
Ларыса ЗАЙЦАВА.

