Шумилинские спортсмены завоевали пять медалей на чемпионате Европы по вовинам вьет во дао

Главное Молодёжь Новости Образование Общество Спорт, туризм


Шумілінцы – на вяршыні еўрапейскага чэмпіянату

На чэмпіянаце і першынстве Еўропы па вавінам в’ет во дао ў Бельгіі гучна прагучала імя шумілінскага трэнера Святланы Бараноўскай: яе выхаванцы прынеслі Беларусі пяць медалёў – тры залатыя і два бронзавыя.


Чэмпіёнамі Еўропы сярод юніёраў сталі Кірыл Смірноў, Павел Талпегін і Аляксандр Канагатаў. Бронзавымі прызёрамі сталі Глеб Лашкоў і Кірыл Круглікаў.
Дзякуючы ўпэўненаму выступленню зборная Беларусі заваявала 31 медаль і заняла другое месца ў медальным заліку па залатых узнагародах (16 залатых медалёў). На першым месцы – Італія (17), на трэцім – Францыя (14).

Шумілінскія спартсмены ўвайшлі ў лік галоўных герояў еўрапейскага форуму. Яны годна прадставілі Беларусь на міжнароднай арэне і яшчэ раз пацвердзілі, што наша зямля нараджае спартсменаў, здольных дасягаць самых высокіх вяршынь.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *