
Няма дысцыпліны – няма парадку на сельгасаб’ектах
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў за апошні квартал у 34 сельгасарганізацыях 14 раёнаў у многіх устаноўлены недахопы і парушэнні, звязаныя з неналежнай арганізацыяй работ, невыкананнем тэхналагічных рэгламентаў, адсутнасцю пярвічнага ўліку і г. д.
Часта не забяспечваецца навядзенне элементарнага парадку, які не патрабуе фінансавых расходаў (уборка бытавога і будаўнічага смецця, пластыкавых каністраў, шын, разборка спісанай тэхнікі і здача на металалом і г. д.).
Не патрабуе фінансавых укладанняў і своечасовая рэгістрацыя інфармацыі ў сістэме па ідэнтыфікацыі жывёл, прадуктаў жывёльнага паходжання.
Мелі месца факты, калі не па-гаспадарску захоўваліся мінеральныя ўгнаенні, збожжа і камбікорм у памяшканнях, дзе цёк дах, адсутнічалі часткі сцен, дзверы. Не забяспечвалася іх захаванасць – меўся свабодны доступ у сховішчы.
Па ўсіх выяўленых фактах КДК забяспечыў аператыўнае прыняцце мер па выпраўленні сітуацыі. Ліквідацыя парушэнняў, якія патрабуюць больш доўгага часу і рэсурсаў, узята на кантроль. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 77 службовых асоб.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
