В хозяйствах Шумилинского района свезено с полей и сложено в скирды 13 856 тонн соломы

Главное Новости Общество Сельское хозяйство


Салому – у сцірты

У гаспадарках раёна звезена з палеткаў і складзена ў сцірты 13 856 тон саломы. Яна спатрэбіцца для падсцілкі жывёле. Важна не толькі падабраць яе з палёў, але і своечасова звезці ў месцы захоўвання. На бягучым тыдні гаспадаркі раёна працягвалі займацца гэтымі работамі.


Так, на сённяшні дзень планы па нарыхтоўцы саломы ў параўнанні з мінулым годам перавыканалі тры гаспадаркі. У СФГ «Раднік» нарыхтавалі 1516 тон (143,5%), у ААТ «Ляжні» – 2617 тон (109,8%), у КСУП «Лаўжанскае» – 3766 тон (102,3%). Застаецца звезці салому з плошчы амаль 80 гектараў. Аб’ём ацэньваецца прыблізна ў 110 тон, расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу Раман Прасветаў. Кіраўніцтвам пастаўлена задача завяршыць работу ў бліжэйшыя дні.

Лідзія РУМЯНЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *