Кто стал победителем в плавании и шашках

Главное Новости Общество Спорт, туризм


Вызначаны лепшыя ў плаванні і шашках

На гэтым тыдні ў рамках спартакіяды прайшлі два віды – плаванне і шашкі.


У панядзелак у басейне фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прадстаўнікі дзевяці каманд прадпрыемстваў і арганізацый раёна выйшлі на старт у эстафеце па плаванні.
Хуткасць, азарт і імкненне да перамогі – усё гэта можна было ўбачыць у вадзе. Вынікі спаборніцтваў па плаванні: першае месца – СДЮШАР, другое – Раён газазабеспячэння, трэцяе – УП ЖКГ.


Шумілінцы любяць шашкі. У аўторак за тры прызавыя месцы змагалася 25 прэтэндэнтаў. Кожны ход на ўліку, кожная партыя – барацьба за месца на п’едэстале.
У выніку першае месца ў каманды Шумілінскага вытворчага цэха ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод», другое – у ЦРБ, трэцяе – у Слабадской БШ.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *