
Пажар гаража ў Обалі з траўміраваным
27 кастрычніка ў 5.37 ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра загаранне дома ў г. п. Обаль.
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў РАНС назіралася адкрытае гарэнне гаража, цеплавое ўздзеянне на легкавы аўтамабіль, які стаяў побач, мелася пагроза распаўсюджвання гарэння на дом, які знаходзіўся на адлегласці каля 10 метраў.
Гаспадар, 1978 г. н., на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў доме.
Да прыбыцця падраздзяленняў МНС ён пры самастойнай эвакуацыі аўтамабіля «Фальксваген-Гольф‑2» і матэрыяльных каштоўнасцей атрымаў апёкі спіны і паясніцы 1-2 ступені 18% цела, пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ад шпіталізацыі адмовіўся.
У выніку агнём знішчаны гараж, у легкавым аўтамабілі пашкоджаны лакафарбавае пакрыццё, задні ліхтар, ручка дзвярэй.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электрападаўжальніка).
МНС нагадвае: не карыстайцеся самаробнымі падаўжальнікамі і электрапрыборамі, не перагружайце электрасеткі. Памятайце, што пакінуты без нагляду не выключаны электрапрыбор можа стаць прычынай пажару.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.
