У раённай спартакіядзе «Восеньскія старты» прынялі ўдзел чатыры каманды падлеткаў. Галоўнае на такіх стартах – не толькі хуткасць і сіла, але і ўменне працаваць у камандзе, слухаць адзін аднаго і не разгубіцца ў складанай сітуацыі.
– Атрымайце задавальненне ад сённяшніх стартаў, – адзначыла на адкрыцці спартакіяды старшы інспектар па справах непаўналетніх капітан міліцыі Дар’я Трафімава. – Няхай перамог і не толькі спартыўных будзе ў вас багата.
Гэтыя словы задалі добры тон спаборніцтвам. Падлеткі праходзілі не толькі спартыўныя этапы, але і выконвалі заданні ад прадстаўнікоў РАУС і РАНС. Сустрэча з прадстаўнікамі праваахоўных органаў і ратавальнікамі стала карыснай магчымасцю даведацца больш пра важныя і практычныя рэчы, якія могуць спатрэбіцца ў жыцці.
Па выніках спартакіяды вызначылася прызавая тройка: першае месца заняла каманда Мікіціхінскай СШ, другое – СШ № 2 г. п. Шуміліна, трэцяе – Обальскай СШ.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

