8 лістапада ў 12.52 у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар прыватнай лазні ў аграгарадку Мішневічы, гаспадыняй якой з’яўляецца пенсіянерка, 1952 г. н.

Агнём у лазні пашкоджаны столевае перакрыцце, дах, сцены. Пацярпелых няма. Разглядаецца версія парушэння правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад, у прыватнасці, перапальвання печкі.

МНС нагадвае: сачыце за спраўнасцю печкі ў ацяпляльны сезон, не дапускайце яе перапальвання.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.

