У Шуміліне праводзілі на тэрміновую ваенную службу 20 хлопцаў
Будучыя салдаты ўсклалі кветкі на брацкія могілкі і да помніка ў Скверы воінскай славы, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання
Асноўныя ўрачыстасці прайшлі ў гісторыка-краязнаўчым музеі, куды павіншаваць і падтрымаць прызыўнікоў прыйшлі знаёмыя, родныя, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, члены ваенна-патрыятычнага клуба «Юны гвардзеец» СШ N1 г. п. Шуміліна
Прызыўнікі пазнаёміліся з фотавыставай, якую падрыхтавалі члены раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ваенных маракоў»
«Урачыстыя провады прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу – добрая традыцыя, – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. – Ніводны з хлопцаў не сказаў прызыўной камісіі, што не хоча служыць. Мы разумеем кошт мірнага неба і зробім усё, каб яно і далей заставалася такім».
Аздобілі мерапрыемства канцэртныя нумары і пазнавальна-забаўляльная праграма работнікаў раённага цэнтра культуры







