Волейбольный турнир прошёл в Шумилино

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Перамога юных шумілінскіх валейбалістак

У суботу 9 красавіка ў Шумілінскай СДЮШАР прайшоў адкрыты турнірпа валейболе сярод жаночых каманд, арганізатарам якога выступіўфізкультурна-аздараўленчы цэнтр. За перамогу акрамя дзвюх шумілінскіх каманд (зборная Шуміліна і каманда Шумілінскай СДЮШАР) змагаліся валейбалісты з Віцебска, Наваполацка,Глыбокага і Оршы.Турнір стаў відовішчнай падзей у жыцці шумілінскага спорту. Каманды роўныя, са сваім гульнявым почыркам. А значыць і сустрэчы цікавыя і непрадказальныя, інтрыга ў якіх захоўвалася да апошняга розыгрышу.

Матч за матчам, адна інтрыга змянялася другой. І вось позна ўвечары фінальны паядынак: Шумілінская СДЮШАР – каманда з Віцебска. Трэба адзначыць, што на турніры гэта была другая сустрэча калектываў: у папярэднім групавым турніры шумілінскія валейбалісткі былі мацней за віцяблянак. Так што фінал быў для гасцявой каманды матчам-рэваншам, на які яны настройваліся прынцыпова. Праўда, рэваншу не адбылося. Кацярына Асташонак, Марыя Кралько, Наталля Казьміна, Анастасія Бабарэка, Кацярына Вінаградава, Аксана Навіцкая, Аксана Быстрова і Кацярына Раманава (трэнер Людміла Харкавец) адчулі смак  перамогі і нікому не дазволілі выйграць на хатнім турніры. Замкнулі прызавую тройку валейбалісткі з Оршы.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў №27 ад 12.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *