«Славянский базар в Витебске». Не опоздайте купить билеты

Культура Новости

Не спазніцеся купіць білеты

З 9 па 15 ліпеня пройдзе XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Зараз ідзе актыўны продаж білетаў на ўсе мерапрыемствы фестывалю. Пакуль ёсць выбар, не спазніцеся набыць білеты і акунуцца ў святочную атмасферу фэсту.

Галоўнымі канцэртнымі пляцоўкамі фестывалю стануць Летні амфітэатр і канцэртная зала “Віцебск”, але мерапрыемствы пройдуць на многіх пляцоўках, у тым ліку на вуліцах і плошчах Віцебска.

9 ліпеняў Летнім амфітэатры старт фестывальным мерапрыемствам дасць канцэрт з удзелам папулярных блогераў і цік-токераў, топавых выканаўцаў і лепшых дзіцячых і юнацкіх творчых калектываў “Госці з будучага”. У гэты ж дзень пройдзе VI Міжнародны танцавальны праект “Dream danse fest”.

10 ліпеня пройдзе першы дзень XXII Між-народнага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск”, прэм’ера спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа на беларускай мове “Гамлет”, “Рок-панарама” і сольны канцэрт Алега Газманава.

11 ліпеня адбудуцца выступленні ў другі дзень XXII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск”, а таксама ўрачыстае адкрыццё XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

12 ліпеня – гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў дзіцячага конкурсу, канцэрты “Саюзная дзяржава запрашае” і “Зала-ты хіт”.

13 ліпеня – першы дзень XXXIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” (у другім аддзяленні – канцэрт “Хору Турэцкага), канцэрты Яна Сумішэўскага і Ані Лорак.

14 ліпенягледачоў запрашае “КВЗ-канцэрт”, адбудзецца закрыццё фестывалю, падчас якога пройдзе другі дзень конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і ўзнагароджанне пераможцаў.

15 ліпеня адбудуцца канцэрты Любові Успенскай і “Шансон ТВ – Усе зоркі”.

Акрамя гэтага, пройдуць шматлікія канцэрты, лялечныя і драматычныя спектаклі, іншыя мерапрыемствы.

Падрабязная афіша на сайце фестывалю https://fest-sbv.gck.by/.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *