Паражэнне на выездзе
У суботу, 2 жніўня, ФК «Шуміліна» правёў чарговую выязную гульню рэгіянальнага этапа чэмпіянату Беларусі па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі. У Бешанковічах нашы землякі гулялі супраць ушацкага «Партызана».
Шумілінскія футбалісты паказалі адну з лепшых гульняў у сезоне: атрымалася гульня як у абароне, так і ў нападзенні, галкіпер Павел Барысаў ўзяў пенальці. Але ж… Спрэчныя судзейскія рашэнні не дазволілі шумілінцам увезці з Бешаковіч хаця бы адно ачко. Паражэнне з лікам 3:1, у «Шуміліна» вызначыўся Дзмітрый Гусакоў.
Другія матчы ў групе завяршыліся так: ФК «Лёзна» – «Дрывяціч» (Браслаў) – 2:5, ФК «Докшыцы» – «Дзвіна» (Бешанковічы) – 3:2.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

