Лесаводы Шуміліншчыны пацвердзілі гатоўнасць да пажаранебяспечнага сезона!
З надыходам вясны лясная пажарная ахова пераходзіць у рэжым узмоцненага нясення дзяжурства: выявіць і патушыць узгаранне – галоўная задача.
Гатоўнасць да сустрэчы з ляснымі пажарамі правяралі падчас штогадовага агляду гатоўнасці лясной аховы да пажаранебяспечнага сезона, які прайшоў 12 сакавіка ў Шумілінскім лясгасе з удзелам прадстаўнікоў Віцебскага абласнога лесагаспадарчага аб’яднання і райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Мерапрыемства пачалося на тэрыторыі Шумілінскага лясгаса. Старт баявому разгортванню дала каманда пажарна-хімічнай станцыі, якая без праблем справілася з задачай.
Практычна без хібаў спрацавала і лесапажарная брыгада Шумілінскага лясніцтва. Не ўзнікла пытанняў да ўкамплектаванасці супрацьпажарнага інвентара сродкамі тушэння, дакументацыі.
Праведзены практычныя заняткі, на якіх работнік Шумілінскай ЦРБ Юлія Халсціннікава паказала, як трэба аказваць першую медыцынскую дапамогу.
Былі правераны ўсе пажарныя брыгады усіх лясніцтваў лясгаса.
Інжынер па лесакарыстанні Віцебскага ДВЛГА Яўген Філіпаў адзначыў добрую падрыхтоўку Шумілінскага лясгаса да пажаранебяспечнага сезона.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.




