В ОАО «АгроБоровинка» вносят органику на поля под кукурузу

Сельское хозяйство

Па 400 тон за дзень

 Сельгасарганізацыі раёна вывозяць на палеткі арганіку.

На мінулым тыдні работа вялася каля фермы Мазекі ААТ «АграБаравінка». Тут засталі маладога агранома Паўла Голубева разам з механізатарамі.

«Вывозячы гной на поле, адразу робім дзве работы: і глебу ўгнойваем, і парадак наводзім на тэрыторыі, – расказаў Павел. – Усяго плануем вывезці каля 18 тысяч тон арганікі пад веснавую сяўбу. У першую чаргу ўгнойваем палеткі, дзе будзе расці кукуруза – яе плануем засеяць 535 гектараў».

Да бліжэйшых палеткаў ад фермы Мазекі – рукой падаць, таму механізатар Ігар Пятроў паспявае зрабіць на МТЗ з гноераскідвальнікам па 50-60 рэйсаў.

Пагрузчыкам на «Амкадоры» працуе Міхаіл Канстанцінаў. «На днях на падмогу прыедзе яшчэ адзін механізатар, так што работы ў мяне прыбавіцца, – кажа Міхаіл. – Арганікі каля фермаў за зіму назапасілі нямала, так што палеткі будуць угноенымі».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *