В подготовке техники к посевной хозяйства Шумилинщины получили бюджетную поддержку

Сельское хозяйство

«Некалькі дзён – і будзем гатовы»

Падрыхтоўка тэхнікі да вясенне-палявых работ у КУСГП «Ульскі» блізіцца да фінішу. Праз некалькі дзён тут будуць поўнасцю гатовы выехаць на палеткі.

Рамонт тэхнікі – пад пільным кантролем дырэктара сельгаспрадпрыемства Уладзіміра Касцюкова. Яго разам з механізатарамі сустрэлі ў мехмайстэрні. «Клопат першай чаргі – пасяўныя агрэгаты – поўнасцю гатовы, – расказаў Уладзімір Уладзіміравіч. – У нас іх два – шасцімятровы і трохмятровы. Для рамонту выкарысталі 16 тысяч бюджэтных сродкаў. Каб давесці да ладу тэхніку, сельгаспрадпрыемству выдзелілі яшчэ 24 тысячы. У пасяўных агрэгатах памянялі сашнікі, падшыпнікі, утулкі, прыкатваючыя колы і іншыя рабочыя органы». Потым механізатары ўзяліся за глебаапрацоўчую тэхніку.

На лінейцы гатоўнасці стаяць культыватары, бароны, плугі, дыскатар. Давялі да ладу і «Дзвіну» – самаходную машыну на пнеўматычным хаду, з дапамогай якой можна весці раннюю падкормку палеткаў.

З 12 трактароў, якія будуць задзейнічаны на пасяўной, дзесяць гатовы выехаць у поле. Механізатараў хапае сваіх. «Што ў нашых сілах, рамантуем самі. А хто калі не мы? – расказалі механізатары Віктар Маруцька і Ігар Барысевіч, якіх засталі ў арачніку майстэрні. – Бароны, чызелі, пасяўныя агрэгаты самі адрамантавалі.

Калега Аляксандр Кляцкоў, які сёння ў ад’ездзе, разабраў рухавік да МТЗ-1221, усё «перабраў» сам – не горш, як на маторарамонтным заводзе». Дарэчы, рухавік МТЗ Ігара Барысевіча таксама адрамантаваны, механізатар падчас пасяўной будзе працаваць з плугамі. А Віктар Маруцька падчэпіць да трактара культыватар.

КУСГП «Ульскі» закупіла масла для каробак перадач і рухавікоў. Пачалі рыхтаваць тэхніку да тэхагляду.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *