Итоги прошедшего отопительного периода и подготовка к следующему были рассмотрены на заседании райисполкома

Власть

Колькі таго лета? На раскачку часу няма

204 каляндарныя дні – а гэта амаль 7 месяцаў – склала агульная працягласць ацяпляльнага перыяду 2024/2025 года. Ацяпляльны сезон у раёне стартаваў 5 кастрычніка і доўжыўся да 16 красавіка, пасля з-за халоднага надвор’я зноў быў адноўлены ў сацыяльных аб’ектах і жылым фондзе з 5 мая і працягваўся да 16 мая. Усё гэта сведчыць пра тое, што на раскачку і адпачынак практычна няма часу, і варта ўжо сёння, улічваючы недапрацоўкі і пралікі ў арганізацыі і правядзенні работ, рыхтавацца да будучага ацяпляльнага сезона. Вынікі сезона, задачы і праблемныя пытанні былі абазначаны на пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Сяргея Галынчыка.

Агульны вынік сезона 2024/2025 агучыў дакладчык намеснік старшыні райвыканкама Руслан Насцюшкін: «Дзякуючы праведзеным у раёне мерапрыемствам было арганізавана ўстойлівае, бесперабойнае і надзейнае забеспячэнне жылфонду і вытворчых аб’ектаў палівам і энергіяй. Аварыйных сітуацый не здарылася».

Што было зроблена?

Праведзены прафілактычны рамонт абсталявання 17 кацельняў, 4 ЦТП; апрасаваны сістэмы ацяплення 246 жылых дамоў; уведзены ў эксплуатацыю 2 катлы на мясцовых відах паліва; хімічна ачышчаны ўнутраныя паверхні 10 цеплаабменнікаў на кацельнях; зроблены капрамонт 2 сталёвых катлоў; праведзены рамонт цеплавой ізаляцыі ў дамах у колькасці 2,5 тыс. м п., рамонт 6 балконаў, 180 м п. стыкаў сценавых панэляў, 2,9 тыс. кв. м дахаў, уцеплена 101 кв. м сцен; абсталяваны кацельні 3 прыборамі ўліку цеплавой энергіі і інш.

Атрымана 16 пашпартоў гатоўнасці па кацельнях і 1 пашпарт гатоўнасці па жылфондзе. Праведзена рэканструкцыя кацельні ў аг. Мікіціха з пераводам кацельні на мясцовыя віды паліва, з магчымасцю падачы гарачага водазабеспячэння насельніцтву ў міжацяпляльны перыяд. За кастрычнік – красавік вытворчасць цеплавой энергіі склала 56 441 Гкал (94,3% да ўзроўню мінулага сезона). Доля мясцовых відаў паліва склала 89,3%.

Дакладчык агучыў, што на падставе аналізу вынікаў работы за мінулы ацяпляльны перыяд на прадпрыемствах раёна распрацаваны і зацверджаны арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па забеспячэнні ўстойлівай работы народнай гаспадаркі раёна ў маючы адбыцца асенне-зімовы перыяд 2025/2026 года. Падрыхтоўка да зімы –– гэта не толькі пытанні ацяплення, нарыхтоўкі дроў ці шчапы. Гэта рамонт дахаў, задзелка швоў міжпанэльных стыкаў, цеплавая мадэрнізацыя і многае іншае.

 Што трэба выканаць?

Так, у прыватнасці, УП ЖКГ неабходна выканаць рамонт стыкаў сценавых панэляў 0,45 тыс. м п., рамонт даху 2408 кв. м, перакладку цеплавых сетак з выкарыстаннем пі-трубы ў Шуміліне (0,2 км), работы па рамонце і прамыванні цеплаабменнікаў у Шуміліне і Обалі (82 адз.), прафілактычны рамонт індывідуальных цеплавых пунктаў (245 адз.), работы па ізаляцыі трубаправодаў, сетак ацяплення і гарачага водазабеспячэння (800 м), замену цеплаабменнікаў гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах у Шуміліне і Обалі (па 1 адз.), вёсцы Прыазёрная (2 адз.).

Безумоўна, таксама варта стварыць запасы паліва да пачатку сезона: дроў (47 тыс. куб. м), дранкі (48 тыс. куб. м).

Галоўны інжынер УП ЖКГ Шумілінскага раёна Максім Русецкі расказаў, да якіх работ ужо прыступілі і паспелі выканаць, паведаміў пра тое, што распачата работа па падрыхтоўцы да рэканструкцыі кацельні ў г. п. Обаль, рэалізаваць праект плануецца ў 2026 годзе.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні спагнання з насельніцтва запазычанасці за камунальныя паслугі (слова трымала кіраўнік групы па разлікова-пашпартным абслугоўванні Шуміліна Марына Камароўская), няўхільнага выканання ўстаноўленых тэрмінаў прад’яўлення пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц і цепласпажыўцоў для рэгістрацыі ў органах энергагазнагляду (выступіў старшы інспектар райэнергагазінспекцыі Андрэй Захаранка). Справаздачы па праблемных пытаннях (рэгістрацыя пашпартоў, запазычанасць за камунальныя паслугі) трымала кіраўніцтва ААТ «АграБаравінка» і райагрэсэрвісу. Кіраўнік раёна Сяргей Галынчык нацэліў кіраўнікоў арганізацый актыўна прыступіць да падрыхтоўкі кацельняў, адміністрацыйных, вытворчых і жылых памяшканняў да маючай адбыцца зімы. Падрыхтоўка цепласпажыўцоў і цеплакрыніц павінна быць арганізавана ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам, пашпарты гатоўнасці атрыманы згодна з распрацаванымі графікамі. Не трэба чакаць канца жніўня.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *