“Вучыся добра!”
У Шумілінскім раёне працягваецца рэспубліканская дабрачынная акцыя “Збяром дзяцей у школу!”.
21 жніўня старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава прыехалі ў вёску Шыліна Обальскага сельсавета, каб уручыць сшыткі, іншыя школьныя рэчы і спартыўны абутак Ксеніі Івановай, якая вучыцца ў 4 класе Кардонскай сярэдняй школы.
Маці дзяўчынкі Алена Іванова, якая працуе аператарам машыннага даення ў КУСГП “Ульскі”, падзякавала кіраўніку раёна за падтрымку і дапамогу, расказала, што старэйшая дачка вучыцца ў каледжы ў Лужасне на ветфельчара, Ксенія рыхтуецца да школы.
“Вучыся добра! – пажадаў Ксеніі Сяргей Аляксандравіч. – Паступай у каледж ці ВНУ, атрымлівай прафесію і вяртайся на радзіму працаваць. Цябе тут заўжды чакаюць”.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ

