Как уберечь дачу от краж? Рекомендации сотрудника милиции

Закон Происшествия

Сёлета ў раёне зарэгістраваны два крадзяжы з дачных дамоў.

У Обалі з дачнага дома ўкралі прадукты харчавання, па гарачых слядах ліхадзейка (мясцовая жанчына) была знойдзена. Максімальнае пакаранне, што ёй пагражае, – пазбаўленне волі да чатырох гадоў.

Другі крадзеж, які пакуль не раскрыты, зарэгістраваны ў Пагіршчыне. Тут ўкралі сталярныя інструменты, а з двара суседняга дома – мотакасу і два газавыя балоны. Злачынцы вышукваюцца.

«Калі вы ўбачылі, што на дачы пабывалі злодзеі, не спяшайцеся прыбіраць сляды іх прысутнасці, а патэлефануйце ў міліцыю, – раіць начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Трафімаў. – Такім чынам вы аблегчыце работу супрацоўнікаў РАУС. Акрамя гэтага, трэба памятаць наступныя правілы бяспекі і прытрымлівацца іх: заўсёды закрываць дзверы на ключ, не браць з сабой на дачу дарагія рэчы, сябраваць з суседзямі і прасіць іх падчас вашага ад’езду паведамляць пра падазроных асоб у міліцыю. Памятайце, што моцныя дзверы, вокны з рашоткамі могуць уберагчы маёмасць ад злачынцаў. Па магчымасці не перашкодзіць абсталяваць дом ахоўнай сігналізацыяй або сістэмай відэаназірання».

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *