На помощь шумилинским хлеборобам пришли соседи из Лиозненского района

Новости Сельское хозяйство

Дапамога па-суседску

 Напрыканцы мінулага тыдня на дапамогу аграрыям Шуміліншчыны прыехалі пяць камбайнераў з Лёзненскага раёна.

Адзін КЗС працуе на палетках ААТ «Прыазёрны мір», па два камбайны ўбіраюць зерневыя культуры ў ААТ «Ляжні» і СУП «Лаўжанскае».

«У Шумілінскім раёне я ўпершыню, – расказаў Ігар Шчамялёў, які працуе на КЗС разам з камбайнамі «Прыазёрнага міру» на палетках ва ўрочышчы Непароты. – Прынялі нас тут добра: жывём у райцэнтры ў гасцініцы, на палеткі прывозяць абеды. Работа нічым не адрозніваецца ад Лёзненскага раёна. На камбайне я працую ўжо дванаццаць гадоў, апошнія два гады – у СВУ «Перамонт» ААТ «Віцебскі МЭЗ». Наша сельгаспрадпрыемства спецыялізуецца на вырошчванні шматгадовых траў, іх насенне мы ўжо ўбралі. Змалацілі і зерневыя. Ну, а цяпер мы рады і суседзям дапамагчы. Жніво – справа агульная».

Ларыса КІСЯЛЁВА.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *