В Шумилинском районе объявлен конкурс на лучшее новогоднее оформление зданий

Новости Общество Официально

Свята на фасадах і ў вокнах

У Шумілінскім раёне выберуць самыя прыгожыя і арыгінальныя навагоднія афармленні і лакацыі

З 15 снежня стартуе раённы  агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне прадпрыемстваў, устаноў і тэрыторый індывідуальнай забудовы. Арганізатарамі  агляду-конкурсу выступаюць райвыканкам і райсавет дэпутатаў.

Конкурс праводзіцца ў 4-х групах (прамысловыя арганізацыі; установы адукацыі, аб’екты культуры, спорту, аховы здароўя, сацыяльных паслуг; аб’екты спажывецкага рынку і паслуг любых формаў уласнасці; сельскія выканаўчыя камітэты, шматкватэрныя дамы і прыватныя домаўладанні) па намінацыях:
«З Новым годам! Мы вам рады!» – комплекснае светлавое афармленне фасадаў будынкаў, дрэў, агароджаў з магчымым выкарыстаннем ёлачных упрыгажэнняў дзяржпрадпрыемстваў і ўстаноў, ІП;
«Мой навагодні дом» – афармленне сядзібы, жылога дома;
«Новы год у маім акне» – афармленне вокнаў будынкаў устаноў і арганізацый у тэхніцы «паперапластыка» з выкарыстаннем ёлачных шароў, светлавых гірлянд.

Вынікі агляду-конкурсу будуць падведзены конкурснай камісіяй з 26 снежня па 5 студзеня і аб’яўлены на святочным дабрачынным канцэрце 6 студзеня ў РЦК.
Пераможцы ў кожнай намінацыі будуць узнагароджаны дыпломамі і падзячнымі лістамі.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *