Працягвае справу дзеда і бацькі
Нямнога ў раёне знойдзецца маладых механізатараў, якія сёння рупяцца на тых палетках, дзе працаваў іх дзед. А вось Аляксандр Салодкі з участка Слабада ААТ «АграБаравінка» з гонарам кажа пра гэта.
Аляксандру 26 гадоў. Адразу пасля заканчэння школы ўладкаваўся ў КУСГП «Сіроцінскі». «Тут калісьці працаваў на палетках на гусенічным трактары мой дзед Валодзя, потым – бацька, цяпер вось я», – усміхаецца хлопец. Аляксандра Салодкага на днях мы заспелі за Сіроцінам, ён на МТЗ-1221 у счэпцы з плугамі працаваў на ворыве, дзе некалькі гадоў буялі шматгадовыя травы. З плугамі шырынёй захопу 2,5 м Аляксандр паспявае ўзараць за дзень пад сяўбу азімых зерневых да 15 гектараў. У рабоце дапамагаюць маладзецкі спрыт, аптымізм і, вядома, “сямейныя гены”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

