В Шумилинском районе продолжаются работы по наведению порядка на животноводческих объектах

2025 - Год благоустройства Главное Сельское хозяйство

Беляць, мыюць, прыбіраюць

 Работы па навядзенні парадку на жывёлагадоўчых аб’ектах працягваюцца.

У аўторак, 4 лістапада, на ферму Паратоўка КУСГП «Ульскі» высадзіўся працоўны дэсант з работнікаў дзіцячых садоў № 1, № 2, № 3 г. п. Шуміліна.

Памочнікі-шэфы раздзяліліся на дзве групы: адны бялілі стойлавае абсталяванне для жывёлы, а другія ўзяліся засыпаць яміны на дарозе, што павыбіваліся ад тэхнікі. Пабітую цэглу на “Амкадоры” падвозіў мясцовы механізатар, а задача памочнікаў – раскідаць яе, каб трактарам праязджаць было зручна.

Як паведаміла намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Саўчанка, працавалі на ферме Паратоўка і на мінулым тыдні. Касілі, высякалі, фарбавалі, падмяталі…

«Работнікі адукацыі нам вельмі дапамагаюць, прыязджаюць працаваць да нас кожны дзень, за што вялікі дзякуй, – расказала загадчыца фермы Паратоўка Карына Жыгалка. – Зроблена ўжо многае – часткова абкошана тэрыторыя, пабялілі ўнутры ў цялятніку, пафарбавалі вароты, прыбралі ўнутры памяшканняў, часткова падсыпаны яміны на дарогах. У планах зрабіць агароджу для цёлак злучнога ўзросту».

Даручэнне Кіраўнікі дзяржавы па навядзенні парадку аграрыям дапамагаюць выконваць таксама прадстаўнікі іншых прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, 4 лістапада на жывёлагадоўчым комплексе СУП «Лаўжанскае» працавалі работнікі сферы культуры – чысцілі і бялілі сцены, на ферме Спаскае работнікі ўчастка электрасувязі абкошвалі тэрыторыю, рамантавалі агароджу. На тэрыторыі комплексу ААТ «АграБаравінка» вялі абкос работнікі Светласельскага сельвыканкама. На фермах ААТ «Ляжні» рамантавалі прафілакторый для цялят работнікі ДЮСШАР. Работы працягваюцца і сёння.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *