МЧС запустило новую информационную кампанию «Дети – не взрослые! Не оставляйте их одних!»

Безопасность Главное Новости Общество Семья

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях запускае новую інфармацыйную кампанію «Дзеці – не дарослыя! Не пакідайце іх адных!».

Кожны год у Беларусі здараюцца выпадкі, звязаныя з гібеллю і траўматызмам дзяцей. І часцей за ўсё па адной і той жа прычыне: дарослыя губляюць кантроль. «Усяго на хвілінку» — і дзеці застаюцца адны. Здаецца, што нічога страшнага не здарыцца, але менавіта гэтыя хвіліны часам вырашаюць усё. Многія бацькі думаюць, што дзіця ўжо досыць самастойнае, каб пакінуць яго аднаго. Але дзеці, асабліва дашкольнага ўзросту, толькі вучацца разумець, дзе небяспека.

Пры гэтым бацькі практычна не надаюць увагі навучанню дзяцей элементарным правілам бяспекі. Горш таго, часам самі падаюць прыклад небяспечных паводзін. За апошнія пяць гадоў у краіне на пажарах загінулі 38 дзяцей. Пры гэтым самая ўразлівая група – дзеці да 7 гадоў. Асноўнымі прычынамі трагедый сталі неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку дарослых (у тым ліку пры курэнні); парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання; дзіцячае свавольства з агнём (гульні з запалкамі, запальніцамі).

Не меншую небяспеку для дзяцей нясе вада. А пяць год у Беларусі патанула 131 дзіця (у тым ліку 67 – пры непасрэдным купанні на вадаёмах), з іх 12 праваліліся пад лёд. Прычыны ўсё тыя ж: адсутнасць нагляду, няўменне плаваць, адпачынак на неабсталяваных пляжах, адсутнасць элементарных ведаў і навыкаў па бяспецы. Адна хвіліна без увагі — і звычайны адпачынак на вадзе ператвараецца ў трагедыю.

Каб прыцягнуць увагу бацькоў да праблемы гібелі і траўматызму дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту на пажарах і вадаёмах, МНС пры падтрымцы прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь ініцыявала інфармацыйную кампанію «Дзеці – не дарослыя! Не пакідайце іх адных!». Кампанія заклікае дарослых змяніць сваё стаўленне да дзіцячай бяспекі, адмовіцца ад самаўпэўненасці і праяўляць пастаянную пільнасць. Бацькі часта ганарацца, калі іх дзіця паводзіць сябе «па-даросламу»: дапамагае, праяўляе самастойнасць, разважае.  Але гэта самападман, бо дзеці — не дарослыя. Нават калі ўмеюць ўключыць пліту, зараджаць тэлефон або прыгатаваць сабе гарбату. Яны ўсё яшчэ дзеці, у якіх няма вопыту, ведаў і інстынкту самазахавання, як у дарослага чалавека. Дзіця можа паўтараць дзеянні дарослых, але не ўсведамляць, да чаго яны прыводзяць.

Сацыяльная рэклама МНС не запалохвае, а прымушае задумацца нават тых, хто лічыць, што «з маімі дзецьмі такога ніколі не здарыцца». І куды б вы не спяшаліся, вазьміце дзіця з сабой. Хай лепш пачакае побач, бо з вамі яно ў бяспецы.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *