Са 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады
Узорнае выкананне абавязкаў
Прыйшоў ад камандавання 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады падзячны ліст на салдата Дзяніса Масько, які зараз служыць ў брыгадзе:
«Ад імя камандавання 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады выказваем шчырую ўдзячнасць і падзяку за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, праяўленыя за час праходжання службы, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і праяўленую пры гэтым ініцыятыву і адказнасць, высокую стараннасць, асабістую прыкладнасць. Жадаем вам, каб удача і поспех заўсёды былі надзейнымі спадарожнікамі на вашым жыццёвым шляху».
Наталля Банцэр расказала, што ў кожны прызыў у 103-ю Віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду адпраўляюцца служыць да пяці нашых землякоў, зараз тут праходзяць тэрміновую вайсковую службу 7 шумілінцаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО

