Служба ратавання – у казках, малюнках, вершах
Падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага XXVIII агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачыма дзяцей-2026»
Як расказалі ў РАНС, на базе Шумілінскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачыма дзяцей-2026».
Членам камісіі было няпроста вызначыць лепшых з іх. Праз творчасць рабяты імкнуліся паказаць баявую работу ратавальнікаў, прыцягнуць увагу да захавання правілаў пажарнай бяспекі ў жыллі, у абыходжанні з агнём.
Пераможцамі прызнаныу намінацыі «малюнак»
ва ўзроставай катэгорыі 7-10 гадоў:
1 месца – Фамін Канстанцін, Мішневіцкая БШ (работа «Я выратаваў сябра»);
2 месца – Рыжанкова Аніта, СШ № 1 («Анёл-ратавальнік»);
ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў:
1 месца – Кібісаў Міхаіл, Шумілінскі РЦДМ («Ратавальнік лесу»);
2 месца – Сталярэнка Аксана, СШ № 1 («Усё ў нашых руках»);
ва ўзроставай катэгорыі 15-17 гадоў:
1 месца – Ярмоленка Марыя, Обальская СШ («Анёл ратавання»);
2 месца – Пушкарова Соф’я, Кардонская СШ (« Гісторыя пажарнай службы»);
3 месца – Вінаградава Лізавета, Мікіціхінская СШ («Скрозь дым і полымя»);
у намінацыі «выраб»
1 месца – Карнілава Кацярына, Мікіціхінская СШ («Рызыка і мужнасць – іх прафесія»);
2 месца – Казлоўскі Аляксей, Обальская СШ («Урок Фількі»);
3 месца – Болдыш Вераніка, Обальская СШ («Ратавальнік не праца, а прызванне);
у намінацыі «верш»
1 месца – Собалеў Захар, Слабадская БШ («Прафесія адважных»);
у намінацыі «казка»
1 месца – Камовіч Мацвей, Слабадская БШ («Казка аб правілах пажарнай бяспекі»).
Паважаныя бацькі! Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспекі і ўменню дзейнічаць у выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый. Памятайце: зрабіць іх дзяцінства бяспечным – гэта ваш клопат!



