Снежный снайпер

Мир увлечений Общество Спорт, туризм

“СНЕЖНЫ СНАЙПЕР”
У пятніцу прайшлі раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках, стральбе з пнеўматычнай зброі і біятлоне на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба “Снежны снайпер”. За перамогу змагаліся вучні ў дзвюх узроставых групах – 1999-2000 і 2001-2002 гадоў нараджэння. Усяго прынялі ўдзел 13 каманд са школ раёна.
Юныя спартсмены страляюць па вялікай мішэні са становішча лежачы. Гэта дазваляе нават пры ўмове несучаснай пнеўматычнай зброі паказваць прыстойныя вынікі. Стральба праходзіла ў СШ №1. І трэба адзначыць, што большасць каманд  добра справіліся з першым этапам “Снежнага снайпера”. Лыжныя гонкі на 3 км праходзілі ў Лескавічах. Нялёгка прыйшлося юным спартсменам на дыстанцыі:  адліга “падарыла” ўдзельнікам “цяжкі” снег.
У камандным заліку перамогу атрымала каманда Лаўжанскай школы (настаўнік фізкультуры Ю. М. Мясаедаў), другое месца ў Мікіціхінскай школы (А. Я. Асташонак), трэцяе месца – у раённай гімназіі (С. П. Вашадок) і Слабадской школы (У. А. Кучко).
У малодшай узроставай групе  лепшыя вынікі паказалі Раман Анціпаў і Надзея Палікіна (абодва з Лаўжанскай школы), другія месцы ў Аляксея Галавачова (Мікіціхінская СШ) і Крысціны Несцеравай (Слабадская школа), трэцяе – ва  Уладзіслава Догеля (СШ №2) і Дар’і Янушэўскай (раённая гімназія).
У старэйшай узроставай групе п’едэстал наступны: першыя месцы – Аляксандр Мясаедаў і Аляксандра Палікіна (абодва з Лаўжанскай школы), другія – у Данілы Паўленкі (Навікоўская школа) і Алены Купрыянавай (Мікіціхінская школа), трэція – у Ягора Ганушчанкі (Обальская СШ) і Ірыны Масько (раённая гімназія).
Па выніках спаборніцтваў сфарміравана зборная раёна, якая будзе выступаць на абласных спабор-ніцтвах “Снежны снайпер”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *