Против табака!

Здоровье Общество

Кінуць курыць МОЖНА!
У рамках акцыі “Беларусь супраць тытуню” Шумілінская ЦРБ прапануе арганізацыям раёна аб’явіць сваю тэрыторыю зонай, свабоднай ад курэння, а таксама разгледзіць магчымасць маральнага і матэрыяльнага заахвочвання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця.
Штогод у апошні дзень мая адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. З 9 па 31 мая ў нашай краіне праходзіць антытытунёвая акцыя “Беларусь супраць тытуню”.
Курэнне – самая масавая залежнасць у свеце. Але ж трэба мяняць адносіны ўсяго грамадства да курэння.
Як правіла, курыльшчыкі ўпэўнены ў тым, што спецыфічнай хваробы, якая ўзнікае толькі ад курэння, не існуе. Але прадукты курэння, у першую чаргу нікацін, паражаючы нервовую, сардэчна-сасудзістую сістэмы, органы дыхання, стрававання, вядуць да развіцця розных захворванняў. У іх ліку – цяжкія бранхіты, туберкулёз, рак лёгкіх, атэра-склероз, гіпертанія, ішэ-мічная хвароба сэрца, інфаркт міякарда і інш. Нікацін хутка ўключаецца ў працэсы абмену рэчываў і становіцца неабходным. Вось чаму цяжка кінуць курыць, арганізм сам патрабуе чарговай порцыі атруты.
Фільтры затрымліваюць толькі невялікую частку ядавітых рэчываў (ад 25 да 50% канцэрагенаў).
Курэнне – не фізіялагіч-ная патрэба чалавека. Гэта ўсяго толькі звычка, якая вельмі шкодзіць здароўю. А ў наш час модна і хочацца быць здаровым.
Па ўсіх пытаннях прафілактыкі і лячэння тытунёвай залежнасці можна звяртацца ў Шумі-лінскую ЦРБ да нарколага (тэл. 4-31-04), а таксама ў Віцебскі абласны псіханеўралагічны дыспансер (тэл. 8(0212)43-23-19, 48-61-58).
Т. ІВАНОВА, раённы нарколаг.
Надрукавана ў №38 ад 20.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *