Международный мото-велопробег, посвящённый Дню Победы прошёл в Оболи

Актуалии Общество

Міжнародны мотавелапрабег
Традыцыйная акцыя-прабег па месцах баявой славы, якая праводзіцца ў Обальскай сярэдняй школе ў пачатку мая, сёлета прайшла  незвычайна. Гэта быў інтэрнацыянальны мотавелапрабег па маршруце Обаль – Пушча – Гаравыя – Обаль. У мерапрыемстве прынялі ўдзел байкеры з ваенна-патрыятычнага мотаклуба “Штрафбат” з Санкт-Пецярбурга (Расія).
Гэты прабег таксама прайшоў  у рамках правядзення асноўнага этапа спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў ДАІ па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколавых транспартных сродкаў.
“Наш мотаклуб аб’ядноўвае каля 40 чалавек ад 15 да 55 гадоў. Клуб мае ваенна-патрыятычны накірунак,– расказаў кіраўнік “Штрафбата” Рыгор “Dok” Кудраўцаў. – Традыцыйнымі для нас сталі мотапаходы па месцах баявой славы. Былі ў Валгаградзе (Сталінградзе), Кіеве, Вялікіх Луках і іншых гарадах Расіі, Беларусі і Украіны.  Бяром удзел у рэканструкцыях ваенных аперацый і баявых дзеянняў. Такіх, як, напрыклад, прарыў блакады Ленінграда альбо баі ў Германіі”.
Рыгор Кудраўцаў расказаў пра тое, як піцерскі “Штрафбат” выйшаў на Обальскую школу: “Наш клуб знаходзіцца непадалёк ад дома, дзе да вайны жыла Зіна Партнова. Гэта быў першы факт, які нас зацікавіў. Пачалі збіраць інфармацыю. Высветлілі, што бацька яе працаваў на Пуцілаўскім заводзе – завод таксама непадалёк ад клуба. Знайшлі сястру Зіны Партновай – Галіну, сустрэліся з ёй. Зразумела, захацелася пабываць ў тых мясцінах, дзе змагалася супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў і загінула Герой Савецкага Саюза Зінаіда Партнова. Выйшлі на Обальскую школу, якая нас і запрасіла паўдзельнічаць у прабегу”.
Пачалася акцыя ад стэлы каля будынка Обальскай СШ. Веласіпедысты і байкеры пастроіліся ў калону і адправіліся ў дарогу. Узначалілі мотавелапрабег  дырэктар Обальскай СШ І. А. Чарнічэнка і былы дырэктар школы А. М. Штокін. Па дарозе ўдзельнікі прабегу наведалі музей Обальскага камсамольскага падполля.  Пасля акцыі ля стэлы ў гонар обальскіх падпольшчыкаў піцерскіх байкераў урачыста прынялі ў піянеры. Госці з Пецярбурга пазнаёміліся са школай і наведалі школьны музей.
“Не чакаў, што будзе столькі станоўчых эмоцый, – падзяліўся ўражаннямі Рыгор Кудраўцаў. – Гэта і гасціннасць, з якой нас сустрэлі на Обальшчыне, і памяць пра вайну, якую свята захоўваюць у Беларусі. А ў музеі Обальскага камсамольскага падполля павінен пабываць кожны. Магу з упэўненасцю сказаць, што бу-дзем падтрымліваць сувязі з Обальскай СШ. У новым навучальным годзе прыедзем у госці, каб правесці для обальскіх школьнікаў сапраўдную баявую “Зарніца”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *