Акция «Образ жизни – только здоровый» началась в Шумилинском районе

Здоровье Общество

“Лад жыцця – толькі здаровы!”
У нашым раёне ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай рэгіянальнай праграмы дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму на 2011-2015 гады з 18 сакавіка пачалася акцыя “Лад жыцця – толькі здаровы!”. На працягу месяца плануецца правядзенне выязных сустрэч нарколага і псіхіятра паліклінікі з асобамі, што ўжываюць спіртныя напоі, з тым, каб кансультаваць такіх пацыентаў перад далейшым правядзеннем з імі лячэбных мерапрыемстваў.
Сустрэчы пройдуць: 18 сакавіка – Дабейскі сельсавет, 20 сакавіка – Мішневіцкі сельсавет, 22 сакавіка – Лаўжанскі сельсавет, 25 сакавіка – Обальскі сельсавет, 27 сакавіка – Светласельскі сельсавет, 29 сакавіка – Сіроцінскі сельсавет, 2 красавіка – Каўлякоўскі сельсавет, 4 красавіка – Мікалаёўскі сельсавет, 8 красавіка, 10 красавіка і 12 красавіка – г. п. Шуміліна.
Акрамя таго, прадугледжана правя-дзенне шырокай растлумачальнай работы па прафілактыцы п’янства і алкагалізму ў школах сумесна з аддзелам адукацыі райвыканкама, на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна.
На працягу ўсяго месяца будзе працаваць “гарачая лінія” ў кабінеце нарколага паліклінікі (тэл. 4 31 04). Сюды можна звяртацца з усімі пытаннямі, звязанымі з праблемамі п’янства і алкагалізму. Толькі разам мы зможам перамагчы зло.
Канешне, шлях да пазбаўлення ад сіндрому залежнасці ад алкаголю можа быць вельмі нялёгкім, не заўсёды атрымліваецца выздаравець пасля першых курсаў лячэння. Вельмі важна пры гэтым усведамляць сваю праблему і па-сапраўднаму хацець ад яе пазбавіцца. Бо ў чалавека ў выпадку поспеху пачынаецца зусім іншае жыццё – з добрым здароўем, поспехамі на рабоце, у акружэнні шчаслівых родных і блізкіх. Да гэтага трэба імкнуцца!
А. ВІЕРУ, загадчыца паліклінікі Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №22 ад 19.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *